В Греской средней школе прошла серия вебинаров в рамках деятельности школы-лаборатории Кластера НПО
Дата:
2020-02-03

19 снежня адбыўся вебінар на тэму «Выкарыстанне трасфармацыйных гульняў у працэсе развіцця дапрофільной і профільнай педагагічнай падрыхтоўкі вучняў».

IMG_20191219_145154

Раўтовіч Т.І. прадставіла свой вопыт работы па выкарыстанні трансфармацыйных гульняў на факультатыўных занятках. Падрабязна пазнаёміла з ходам гульняў «Адкрый у сабе педагога» і «Спазнай самога сябе». Зрабіла акцэнт на тым, што асобныя заданні для выканання ў ходзе гульні можна ўзяць рабочым сшытку для 11 класа «Уводзіны ў педагагічную прафесію. Модуль 3 «Я ў педагагічнай прафесіі», які распрацаваны групай выкладчыкаў БДПУ імя М.Танка.

Арганізатарам і дакладчыкам выступіла настаўнік вышэйшай катэгорыі Грэскай сярэдняй школы Раўтовіч Таццяна Іванаўна, якая выкладае факультатыўны курс «Уводзіны ў педагагічную прафесію».  Вебінар адбыўся ў межах серыі метадычных семінараў у онлайн рэжыме па выкарыстанні сучасных форм, метадаў і тэхналогій пры падрыхтоўцы педагагічных кадраў ва ўстановах адукацыі, якія ўваходзяць у склад вучэбна-навукова-інавацыйнага кластэра бесперапыннай педагагічнай адукацыі.


21 студзеня адбыўся вебінар на тэму «Стварэнне педагагічнага партфоліа як форма работы па самаразвіцці і самавыхаванні вучняў педагагічнага класа».

Арганізатарам і дакладчыкам выступіла настаўнік фізікі Грэскай сярэдняй школы Макшыцкая М.М., якая выкладае факультатыўны курс «Уводзіны ў педагагічную прафесію» ў 11″А» педагагічным класе.  Вебінар адбыўся ў межах серыі метадычных семінараў у онлайн рэжыме па выкарыстанні сучасных форм, метадаў і тэхналогій пры падрыхтоўцы педагагічных кадраў ва ўстановах адукацыі, якія ўваходзяць у склад вучэбна-навукова-інавацыйнага кластэра бесперапыннай педагагічнай адукацыі.

Макшыцкая М.М. прадставіла свой вопыт работы па стварэнні педагагічнага партфоліа класа. Спынілася на асноўных этапах работы над партфоліа. Адзначыла, што важным з’яўляецца фарміраванне матывацыі ў вучняў на дадзены від дзейнасці. Пазнаёміла з алгарытмам стварэння партфоліа класа. Увазе ўдзельніў вебінара быў прадстаўлены электронны варыянт партфоліа 11 «А» педагагічнага класа Грэскай сярэдняй школы.

(с) 2015- 2024, Учреждение образования «Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка»
Администрирование Центр развития педагогического образования
Задизайнено alexbednov.work
Яндекс.Метрика