Стала ўжо добрай традыцыяй збіраць у сценах Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта навучэнцаў профільных педагагічных класаў.
— Мы заўсёды з нецярплівасцю чакаем сустрэчу і стараемся быць для вас максімальна цікавымі, — падкрэсліла ў сваім уступным слове прарэктар па навуковай рабоце БДПУ, доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандра ПАЗНЯК. — Кожны раз прыдумляем новы фармат. У папярэднія гады гэта былі дзелавая гульня «Суразмоўнік», рэспубліканскі конкурс «Будучыя педагогі — пра школу будучыні», потым фарсайт-форум «Будучыя педагогі — аб тэхналогіях падрыхтоўкі педагогаў», навуковы стэндап «Будучыя педагогі — пра сучасных дзяцей», кейс-марафон на найлепшае педагагічнае рашэнне… І лагічным працягам стаў навуковы Explorer. Гэта фармат, які дазваляе даследаваць і тлумачыць пэўную галіну або якія-небудзь з’явы рэчаіснасці…